Расписание и результаты
Чемпионат АЛФ по футболу
Чемпионат по мини-футболу
| № | Команда | И | В | О | |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 |
| Волат | 7 | 6 | 18 |
| 2 |
| F1 | 5 | 5 | 15 |
| 3 |
| Kak_Doma Minsk | 6 | 4 | 12 |
| 4 |
| Волат-МЗКТ | 5 | 4 | 12 |
| 5 |
| Фрунзенец | 6 | 3 | 9 |
| 6 |
| Bulbus | 6 | 3 | 9 |
| 7 |
| RB Minsk | 7 | 2 | 6 |
| 8 |
| Ракета | 6 | 2 | 6 |
| 9 |
| MIX STYLE | 5 | 1 | 3 |
| 10 |
| Юность 71 | 7 | 0 | 0 |
Дмитрий Петрушеня и Станислав Шутько за чашечкой кофе с Людмилой Конопацкой
- 19 Февраля 2013, 14.09, просмотров: 5074
- Автор: Людмила Конопацкая
Петрушэня Дзмiтрый i Шуцька Станiслаў. Каманда «СЯБАР-Кема». Срэбраны прызер сезону 2011г. Другой лiгi, Чэмпiён Першай лiгi сезону 2012 г.
Вопросы, которые бы задал мужчина:
Подводим итоги: что бы Вы положительного перенесли из прошлого сезона в этот, а что хотели бы исключить (это касается как тактики игры команды, так и организаторских вопросов, погоды и т.п.)?
Станiслаў Шуцька:
Са станоўчага ў новы сезон, безумоўна, у першую чаргу возьмем атмасферу ў камандзе (Дух каманды) i тыя адносiны, якiя ў ёй пануюць, а менавiта – як бы цяжка нi было – нiколi не апускаць рукi, а СЯБРЫ заўседы побач – яны дапамогуць! На мой субъектыўны погляд, тая цяплыня чалавечых адносiн i дазволiла за апошнi час Камандзе дабiцца ў спартыўным плане тых вышынь, аб якiх сказана у Прэамбуле. Не ўсё складвалася гладка i адразу, але, спадзяюся, гэта ўжо пройдзены этап i вось, тыя незразумеласцi хочацца пакiнуць у мiнулым. Што датычыцца тактыкi, то стараемся знаходзiць нешта новае, але цi варта карэнна нешта мяняць калi гэта дае рэзультат? Лiчу што ў асноўным з арганiзатарскiмi праблемамi кiраунiцтва каманды справiлася, але есць куды iмкнуцца! Есць задумкi, але пакуль ранавата гэта абмяркоуваць.
Дзмiтрый Петрушэня:
Працаздольнасць, самааданнадасць, жаданне рухацца наперад – фундамент, на якім і будуюцца поспехі нашай Каманды. Ёсць канешне і адмоўныя моманты, але як жа без іх?! Самае галоўнае, што мы УСЕ РАЗАМ з імі змагаемся і пераадольваем.
УСЕ РАЗАМ і жаданне рухацца наперад – менавіта галоўныя прынцыпы і кіраўніцтва Лігі. Шмат было за гэтыя 5 год зроблена і не палічыць колькі яшчэ будзе зроблена. Цяжка дасягнуць вершыні, але яшчэ цяжэй на ёй затрымацца. І галоўным вынікам, адзнакай праведзенай працы – шчырыя і пяшчотныя словы капітанаў каманд і Дзмітрыя Карпоўскага на вечары урачытасці, калі на одной пляцоўцы РАЗАМ сабраліся практычна ўсе з кім АЛФ ідзе і будзе далей ісці наперад. І менавіта, кожная каманда, кожны ігрок, кожны балельшчык робіць Лігу такой, якая яна есць сёння. Мабыць мае у маіх уступных словы шмат “громкіх” слоў, але я веру у тое, что не глядзячы на тое, што на поле ўсе мы сапернікі, па-за мяжой – СЯБРЫ…
Планируются ли координальные изменения в составе команды и с чем они связаны?
Станiслаў Шуцька:
Калi кардынальна, то не! Але на кожную з пазiцый запрошаны на прагляд цiкавыя выканаўцы. Гэта дазваляе не адпачываць аксакалам i толькi падбадзервае Каманду. Такiм чынам пакуль атрымлiваем унутрыкамандную канкурэнцыю,якая, спадзяюся, прымусiць пакiнуць у гiсторыi «ружовыя» ўспамiны мiнулага сезону.
Дзмiтрый Петрушэня:
І гледзячы на тое, что ў кожным матчы Зімняга чэпіянату, кожны выкладываецца ў поўнай меры, не “адбывае нумар” на полі, то такая канкурэнцыя вельмі станоўча уплывае на дзеянні кожнага і Каманды ў цэлам, дазваляе трэнерскаму штабу вар'іраваць і ўзмацнять гульню ў любы момант.
Кого Вы видите своим конкурентом? По каким критериям был сделан выбор?
Станiслаў Шуцька:
Усiх , хто застаўся ў «вышцы»!!! Там, мы навiчкi - вось i ўвесь крытэрый!
Дзмiтрый Петрушэня:
Вышэйшая ліга – гэта вельмі сур'ёзнае выпрабаванне, там слабых няма, гэта лепшыя каманды АЛФ, і шмат з іх гуляюць на гэтым узроўні ўжо не першы год…
Как Вы преодолеваете неудачи команды и что делаете, чтобы поддержать дух игроков?
Станiслаў Шуцька:
Добрае пытанне! Тым больш, што мiнулы сезон быу нейкай такой лакмусавай паперкай у плане выпрабаванняў! На памяць прыходзяць, скажам так, тры «прабуксоукi» сезону 2012г., калi эмоцыi сталi «зашкальваць» пасля прайграных гульняў, але ўсе пераадолена было за кошт унутраных рэзерваў i крэн быу выпраўлены. А каб падтрымаць дух каманды…….. Маю добрую дзягу i ўсе праблемы праходзяць!
Дзмiтрый Петрушэня:
А крамя гэтага вялікую ролю іграе “псіхалогія”. Блага Станiслаў валодае ёю не горш, чым дзягай, что і дазваляе знаходзіць нейкі баланс і выходзіць з цяжкіх становішчаў. Але таксама вельмі важна і самаахвяраванне сваіх асабістых амбіцый на карысць каманды. І тут мне хочацца адзначыць нашага выратавальніка - Жэня Грэбень, гэта я пра цябе – чалавек, які іграе у атацы, але не раз станавіўся на варатоы і абараняў іх, калі вратары не прыязжалі. Спадзяюся падарунак, які ты трымаешь у руках скора да цябе дойдзе!!!
Как Вы относитесь к некорректной игре на поле? Как, на ваш взгляд, стоит с этим явлением бороться?
Станiслаў Шуцька:
Да гэтай з’явы ў нармальных гульцоў адносiны адмоўныя! Як выкаранiць гэта? Напэўна трэба быць вельмi ўважлiвым суддзям i старацца (хоць эмацыянальна гэта вельмi цяжка) на брудную гульню не адказваць тым жа!
Дзмiтрый Петрушэня:
Думаю ў кіраўніцтва Лігі ў гэтым плане адточаны механізм - дыскваліфікацыі ажно да выключэння з АЛФ. Гэты вельмі эфектуўна і няма таго, что можна убачыць на другіх спаборніцтвах, якія праводзіцца другіі арганізацыямі…
Вопросы, которые бы задала женщина:
Поддерживает ли Вашу страсть к футболу вторая половинка?
Станiслаў Шуцька:
Дакладна не скажу, але думаю, што як мiнiмум разумее i за гэта я ей вельмi ўдзячны! Проста перакананы, што ў мiнулагоднiм поспеху «СЯБРА» вялiкая доля ўкладу менавiта маей супругi, спадарожнiц нашых гульцоў i нашых балельшчыц (+ балельшчыкаў)! Па сабе скажу, што калi няма «немцаў у хаце», то поўнасцю аддаешся гульнi i ўсяму што з гэтым звязана.
Как Вы распределяете свое время (в процентном соотношении): работа, друзья, футбол, личная жизнь (критерии можете видоизменять и дополнять)?
Станiслаў Шуцька:
У адсоткавым вымярэннi не скажу, але ведаю толькi тое, што добра тады , калi добра ўсiм! Важна каб чалавеку было камфортна i на працы, i з сябрамi, i з камандай, i асабiстае жыцце наладжана, чаго ўсiм i жадаю!!! Думаю, што ў кожнага адсоткавая шкала свая!
Сколько времени Вы тратите, собираясь на футбол: в качестве игрока и в качестве болельщика?
Станiслаў Шуцька:
Усе залежыць ад таго спазняешся ты на гульню цi не.
Мастерство какого великого футболиста вызывает у Вас восхищение и нотки зависти?
Станiслаў Шуцька:
Пачну з апошняга. Калi зайздросцiць, то такога няма. А захапляешся тымi (адразу скажу што гэта ўсе вельмi субъектыўна), хто пасля гульнявой кар’еры застаўся проста добрым чалавекам! Чамусьцi адразу ўспомнiўся Зiдан…
Ближайшие планы и приоритеты?
Станiслаў Шуцька:
Удала згуляць з «БХТ» (пiшу 31 студзеня)! А больш глабальна- праглядзець навабранцаў i поўным баявым настроi падысцi да старту ў «вышцы»!
Как выглядит футбол Вашей мечты? Каким он должен быть?
Станiслаў Шуцька:
Абсалютна не гатовы сказаць аб футболе сваей мары на далекую перспектыву, а на дадзены момант усе мае мары звязаны з «СЯБРАМ»!!!



Наши партнеры


