Расписание и результаты


01.08.2021 (Вс)
Курва Норд Газгольдер
20:50 СОК «Олимпийский»
02.08.2021 (Пн)
Мачулищи  :  Жодино-Южное
19:20 СОК «Олимпийский»
Крылы Радзiмы  :  Дубль
20:35 СОК «Олимпийский»
Сандерленд  :  Юни Минск
21:50 СОК «Олимпийский»
03.08.2021 (Вт)
Запад-3 Айснабвет  :  Горынь
20:35 СОК «Олимпийский»
Трактор  :  Волат Капитал
21:50 СОК «Олимпийский»
04.08.2021 (Ср)
Университет  :  Сябар-Instat
20:35 СОК «Олимпийский»
Динамо-Living Air  :  А1 Junior
21:50 СОК «Олимпийский»

25.07.2021 (Вс)
Курва Норд 0 : 3 Жодино-Южное
18:20 СОК «Олимпийский»
 тех.рез.
Трактор Урожайная
19:35 СОК «Олимпийский»
Университет Газгольдер
20:50 СОК «Олимпийский»
26.07.2021 (Пн)
Академика Космос Юни Минск
21:50 СОК «Олимпийский»
27.07.2021 (Вт)
Экситек Горынь
20:35 СОК «Олимпийский»
Сябар-Instat Динамо-Living Air
21:50 СОК «Олимпийский»
28.07.2021 (Ср)
Звезда ВВС Запад-3 Айснабвет
20:35 СОК «Олимпийский»
01.08.2021 (Вс)
Звезда ВВС Урожайная
19:35 СОК «Олимпийский»

25.07.2021 (Вс)
АФК Варгi Крумкачы
18:35 «БГАТУ»
01.08.2021 (Вс)
ЛТ 0 : 5 Крумкачы
17:20 «БГАТУ»
ЛФК Балтика Dream Team
18:20 СОК «Олимпийский»
Black Label БХТ
18:35 «БГАТУ»
А1 Junior 2 : 3 ТурбоСпорт
18:35 «СК Университетский»
Маланка 4 : 2 Девайс
19:50 «СК Университетский»
АФК Варгi 2 : 2 Celtic
19:50 «БГАТУ»
04.08.2021 (Ср)
БХТ  :  Крумкачы
19:20 СОК «Олимпийский»

01.08.2021 (Вс)
Энергия ФК Кураж
09:20 «СК Университетский»
Звезда ВВС-2 Блуграна
10:30 «СК Университетский»
Крылы Радзiмы-2 Серебрянка-2
13:20 «СК Университетский»
Мачулищи-2 Ветра-08-Lubi.tech
14:40 «СК Университетский»
Pahonia Восток
16:00 «СК Университетский»
АРТ-старс Арена-2
17:20 «СК Университетский»
03.08.2021 (Вт)
Ветра-08-Lubi.tech  :  АРТ-старс
19:20 СОК «Олимпийский»

30.07.2021 (Пт)
Black Label 2 : 5 Los Amigos
19:50 СОК «Олимпийский»
РентМоторс 3 : 6 Расинг
19:50 ФК «Минск» (ул. Маяковского, 127/3)
Б-12 1 : 1 Автозак
20:40 ФК «Минск» (ул. Маяковского, 127/3)
Y Football Team 0 : 6 ВИФА-Минск
20:40 СОК «Олимпийский»
02.08.2021 (Пн)
FAST  :  Большевик
21:00 Стадион по ул. Гамарника
03.08.2021 (Вт)
ACC Minsk  :  ТуТ+
20:00 ФК «Минск» (ул. Маяковского, 127/3)
Расинг  :  НАБТ
20:50 ФК «Минск» (ул. Маяковского, 127/3)
AX United  :  Автозак
21:00 СОК «Олимпийский»
Б-12  :  Hit&Run
21:50 СОК «Олимпийский»
04.08.2021 (Ср)
Металлург  :  РентМоторс
20:30 СОК «Олимпийский»
Дрожжи Ю.  :  Малиновка
21:20 СОК «Олимпийский»
06.08.2021 (Пт)
Y Football Team  :  FAST
19:50 СОК «Олимпийский»
LWO  :  Wargaming
19:50 ФК «Минск» (ул. Маяковского, 127/3)
Black Label  :  Unity
20:40 СОК «Олимпийский»
ВИФА-Минск  :  Б-12
20:40 ФК «Минск» (ул. Маяковского, 127/3)

03.08.2021 (Вт)
UDACHKA.by  :  NDNF
20:30 СОК «Олимпийский» (старая площадка)
Армэлита  :  Yellow Card
21:20 СОК «Олимпийский» (старая площадка)
05.08.2021 (Чт)
МБНК  :  Рубон
20:30 СОК «Олимпийский» (старая площадка)
Goldbastik  :  Регион
21:20 СОК «Олимпийский» (старая площадка)
Витязь  :  Космос
22:10 СОК «Олимпийский» (старая площадка)
Баннер

Таблицы. Чемпионат АЛФ

КомандаИВО
Волат-МЗКТ Волат-МЗКТ14828
Расинг Расинг14828
BY Torpedo BY Torpedo14928
RB Strikerz RB Strikerz14827
Дубль Дубль14826
Мачулищи Мачулищи14723
Крылы Радзiмы Крылы Радзiмы14623
Фаворит Фаворит14418
Арена 2010 Арена 201014518
10  Либертас Либертас14416
11  Б-12 Б-1214415
12  Серебрянка Серебрянка14415
13  Сандерленд Сандерленд14313
14  Спутник Спутник14210
15  Альфа Альфа1402

Полная таблица

КомандаИВО
ТурбоСпорт ТурбоСпорт131134
Dream Team Dream Team131031
Крумкачы Крумкачы14929
Девайс Девайс13724
Celtic Celtic13624
ЛТ ЛТ13723
БХТ БХТ13516
Маланка Маланка13415
ЛФК Балтика ЛФК Балтика13312
10  FAST FAST1228
11  А1 Junior А1 Junior1328
12  АФК Варгi АФК Варгi1428
13  Black Label Black Label1317

Полная таблица

КомандаИВО
Энергия Энергия171339
ФК Кураж ФК Кураж171031
Звезда ВВС-2 Звезда ВВС-217929
Ветра-08-Lubi.tech Ветра-08-Lubi.tech15828
АРТ-старс АРТ-старс14825
Арена-2 Арена-217725
Pahonia Pahonia17623
Мачулищи-2 Мачулищи-216623
Крылы Радзiмы-2 Крылы Радзiмы-215621
10  FC Diga FC Diga15620
11  Блуграна Блуграна17520
12  Восток Восток16415
13  BY Torpedo-2 BY Torpedo-216312
14  Серебрянка-2 Серебрянка-21717

Полная таблица

Группа Major

КомандаИВО
НАБТ НАБТ10927
Los Amigos Los Amigos10927
Расинг Расинг13824
ACC Minsk ACC Minsk13824
ТуТ+ ТуТ+12722
РентМоторс РентМоторс11412
Black Label Black Label1327
Металлург Металлург726
Дублин Дублин1326
10  Unity Unity413

Полная таблица

Группа Minor

КомандаИВО
Wargaming Wargaming141133
LWO LWO131031
ВИФА-Минск ВИФА-Минск11827
Дрожжи Ю. Дрожжи Ю.13621
Hit&Run Hit&Run14619
Zvezda Zvezda13619
AX United AX United12517
Большевик Большевик13517
Малиновка Малиновка15515
10  Автозак Автозак15414
11  ЦСК ЦСК11414
12  FAST FAST10412
13  Y Football Team Y Football Team1127
14  Б-12 Б-12915

Полная таблица

Летний чемпионат по мини-футболу

КомандаИВО
UDACHKA.by UDACHKA.by9825
Goldbastik Goldbastik10824
Регион Регион9620
Космос Космос8618
FYB FYB7516
NDNF NDNF9516
МБНК МБНК10413
Витязь Витязь9412
Yellow Card Yellow Card9310
10  S&F S&F939
11  Рубон Рубон928
12  Alliance Alliance626
13  Армэлита Армэлита1013
14  Capitals Capitals1001

Полная таблица



«Дзякуй камандзе, якая дала магчымасць быць шчаслівым у футболе!», - Дзядзя Слава развітваецца з АЛФ

 

7ewj9c8obuQ

Двухкратнага чэмпіёна АЛФ «Сябра-Бертан Лі» ў гэтым годзе чакае вялiкая перамена, бо мы больш не пабачым на лаўцы запасных харызматычнага Дзядзю Славу. Станіслаў Шуцька пасля 11 год у камандзе вырашыў пазбавіцца ад ролі аднаго з кіраўнікоў ды перакваліфікавацца ў заўзятары. У нашым інтэрв’ю мы ўзгадваем, як пачынаўся яго шлях у АЛФ, а таксама даведваемся, чым можа займацца трэнер у аматарскай камандзе.

У вас былі планы развітацца з «Сябрам» яшчэ ў пазамінулым годзе. Што вас утрымала на яшчэ адзін сезон?

– Я зрабіў сезон-2020 пераходным, каб перадаць справы. Быў варыянт, калі адразу кажу ўсім: «Да пабачэння!» – і мы разыходзімся. Памятаеце, як у 90-я гады ў эканоміцы Польшчы была так званая «шокавая тэрапія», калі краіна ў адзін момант перайшла на рыначныя рэйкі пасля падзення савецкага рэжыму, і гэта дала свой плён? Але для сябе вырашыў пазбегнуць «шокавай тэрапіі» ў нашым праекце і выбраў іншы варыянт, каб планамерна падрыхтаваць свой адыход. Тады меркаваў, што так будзе лепей. Але зараз не скажу, што гэта было правільна. Бо як у чэмпіянаце, так і ў Кубку мы зрабілі крок назад у параўнанні з сезонам-2019. Так, хацелася завяршыць адзінаццацігадовую гісторыю ў гэтай камандзе прыгожа і нешта яшчэ выйграць, але не атрымалася. Трэба было ўсё ж зыходзіць раней.

– Але ж вы добра пачалі чэмпіянат…

– Пачыналі добра, але ў другой частцы другога круга неяк усё забуксавала. Ёсць адна канкрэтная прычына, але не хацеў бы яе агучваць, гэта ўжо наша ўнутрыкамандная кухня. Я бачыў гэтую праблему, але занадта позна схамянуўся, каб вырашыць яе, – тут мая віна.

– Дзмiтрый Петрушэня казаў у інтэрв’ю яшчэ ў 2015 годзе, што вы можаце пакінуць «Сябар», гэта значыць, што думкі развітацца з’яўляліся і раней?

– Усё на гэтым свеце мае свой пачатак і канец. Калі прыйшоў у каманду, мне было 40 гадоў. Гэта ўзрост Карлсана, калі мужчына знаходзіцца ў самым росквіце сіл. Не скажу, што зараз я імхом зарос, але ўсё ж такі мне ўжо шосты дзясятак. Але нават гэта не першапрычына. Проста раней былі задумкі, ідэі, якія атрымлівалася ператвараць у жыццё. І мы за гэтыя адзінаццаць год шмат чаго дабіліся з хлопцамі. Разумеў, што аднойчы трэба будзе развітацца. Вядома, хацелася зрабіць гэта на нейкім пад’ёме, але, на жаль, не адчуў гэты момант. Думаў, што, дзякуючы свайму жыццёваму вопыту, я яго заўважу, але не – трэба было завяршыць усё ж раней. Хаця і занадта не шкадую. Прынамсі, зараз разумею, што выціснуў з сябе ўсё максімальна. Усе задумкі на гэты сезон былі рэалізаваныя, іншая справа, што гэтага аказалася недастаткова.

shutka1

– У тым жа інтэрв’ю Дзіма казаў, што, калі вы аднойчы пакінеце каманду, яна разваліцца. Які вы зараз можаце даць прагноз наконт будучыні «Сябра»?

– Магчыма, Дзіма тады неяк эмацыянальна аб гэтым казаў, бо я ўпэўнены, што каманда працягне існаваць. Па-першае, бацька «Сябра» менавіта Дзіма. Проста ён у якісьці момант дазволіў мне далучыцца да спраў. Таксама ўпэўнены, што Дзіма ў свае гады гатовы кіраваць далей. Так што каманда ёсць, традыцыі застаюцца, але яе трэба абнаўляць. Заўсёды лічыў, што перад кожным сезонам у склад трэба ўводзіць 25–30 адсоткаў новых гульцоў, якіх бы поспехаў мы ні дасягнулі, хаця зразумела, што, калі нешта выйграеш, гэта рабіць больш складана. Зусім без дапамогі «Сябар» не пакідаю. Абяцаў Дзіму, што падтрымаю каманду чым змагу, як мінімум, закрыю пачатковы ўзнос за першы круг, а далей пабачым. У любым выпадку іншай каманды ў АЛФ у мяне не будзе, дзесьці яшчэ ў аматарскім футболе, акрамя «Сябра», я сябе не ўяўляю.

– Выходзіць, вы зараз вяртаецеся да таго, з чаго пачыналі ў АЛФ, пераходзячы з лаўкі запасных на трыбуну?

– Так і напісаў хлопцам у развітальным посце, пасля таго як мы прайгралі «Захаду-3» у Кубку Лігі, што цяпер буду заўзець за «Сябар» толькі на трыбуне. Так, спачатку я прыйшоў на матч каманды, каб паназіраць за гульнёй сына, калі ён вярнуўся ў краіну пасля працяглай замежнай камандзіроўкі. Дзіма і яшчэ адзін стваральнік каманды Саша Цыкуноў запрасілі Колю пагуляць, а я прыехаў паглядзець, чым дзіця займаецца. Першы вопыт атрымаўся даволі смешным, бо пасварыўся на хлопцаў, калі яны выйгравалі 3:1, але саступілі 3:4, таму што трэба было даць пагуляць усім. Мне гэта было незразумела на той момант.

shutka3

– Такім чынам, вы ўжо падчас першай гульні заўважылі, што трэба было мяняць?

– Пасля таго як Дзіма запрасіў мяне ў каманду, сказаў яму, што трэба вырашыць, чаго мы хочам: ці даваць гуляць усім, бо яны прыехалі, плацілі за поле і гэтак далей, таму іх нельга не выпусціць, ці мы хочам перамагаць. Пасля таго як я ўзяў выдаткі на сябе, каманда раздзялілася: адны сказалі, што яны проста жадаюць гуляць для сябе, а другія — што маюць намер чагосьці дабіцца. Безумоўна, мы і далей імкнуліся даваць гуляць усім, бо кожны павінен адчуваць сябе патрэбным у камандзе, але ўсё ж такі кошт выніку ўзрос.

– Цікава было сачыць за гульнямі аматараў?

– Не скажу, што вельмі сачыў за астатнімі камандамі, за імі ў асноўным назіралі, калі трэба было прагледзець наступнага саперніка або калі рана прыязджаў на нашу гульню. Але, безумоўна, цікава. Бо матчы непрадказальныя, а хлопцы гуляюць ад душы, таму што робяць гэта для сябе. У АЛФ ёсць шмат каманд, цікавых у гульнявым плане. Што ні каманда, то свой почырк і нейкі адметны шарм.

– Вы цікавіліся футболам да таго, як у вашым жыцці з’явіўся «Сябар»?

– Гуляў толькі за школу ці свой калгас. Калі вярнуўся пасля службы ў войску ў 1989 годзе, у чэмпіянаце Стаўбцоўскага раёну, адкуль я родам, прымалі ўдзел 18 каманд! Два гады запар падчас летніх вакацый працаваў у калгасе сталяром і ездзіў гуляць у футбол па ўсяму раёну. Ніякіх поспехаў у футболе ў мяне не было.

– Чаму дазволілі сабе ўцягнуцца ў аматарскі футбол так, што гэта доўжылася адзінаццаць гадоў?

– Па-першае, клапаціўся аб тым, што кожны бацька можа даць свайму сыну. Нягледзячы на працу і занятасць, усё роўна імкнуўся быць з дзецьмі. З дачкой мне гэта цяжэй удавалася. А сын гуляў у футбол, я назіраў, нешта падказваў, калі нешта ведаў. Па-другое, мне цікава з моладдзю, бо хапае вельмі цікавых, эрудзіраваных хлопцаў з добрым пачуццём гумару. Няпраўду кажуць, што раней моладзь была лепшая – розная яна была і тады, і цяпер. Мне ў камандзе было вельмі «цёпла», настолькі чалавечныя ў нас хлопцы незалежна ад адукацыі ці іншых здольнасцей.

– Чым займаўся трэнер аматарскай каманды, улічваючы, што трэніровачнага працэсу ў вас не было?

– Працэсу не было. Пэўна, калі Дзіма запаўняў заяўку, так аднойчы мяне запісаў, вось і стаў трэнерам. А на самой справе трэнерам у гэтай камандзе можна было назвать як мяне, так і Дзіму. Паміж нашымі функцыямі трэба ставіць знак роўнасці. Толькі ў мінулым сезоне да кіравання далучыўся яшчэ і Лёша Мазанік.

shutka2

– Але падчас гульні да поля бліжэй за ўсіх заўсёды былі вы.

– Я больш імпульсіўны, а Дзіма больш разважлівы, звычайна ён спакойненька стаіць і назірае. Але калі трэба прыняць нейкае рашэнне падчас гульні, калі каманда дзесьці «буксуе» і трэба зрабіць нейкую ракіроўку, я заўсёды паварочваюся да Дзімы, і ён хутка, як камп’ютар, дае адказ. А што датычыцца абавязкаў, камплектацыя – гэта раз. Праўда, усіх кандыдатаў мы абмяркоўваем разам. Галоўнае, каб чалавек адпавядаў не толькі гульнёвай, але і жыццёвай філасофіі «Сябра». Мы развіталіся на першым этапе станаўлення з некаторымі хлопцамі, якія былі добрымі гульцамі, але з якімі цяжка было ў жыццёвым плане. Самая распаўсюджаная ў аматарскім футболе негатыўная з’ява – гэта так званы «піхач» на поле. Калі чалавек пастаянна крычыць, задавальнення не атрымлівае ніхто. Фінансаванне каманды – гэта другое, чым я займаўся. Мне лягчэй было гэта забяспечыць, бо ў мяне ёсць многа сяброў, якія любяць футбол і могуць дапамагчы, было дастаткова ім толькі пазваніць і расказаць, што ёсць такі праект – ніхто не адмаўляў. А потым кіраўнік нашай кампаніі «Бертан Лі», даведаўшыся пра каманду, стаў яе фінансаваць. Стратэгію і тактыку на гульню мы распрацоўвалі разам з Дзімам. Ён збіраў дадзеныя аб саперніках. Зрабіць нейкую аналітыку ды раскласці па палічках моцныя і слабыя бакі лепей за яго ніхто не мог. Стартавы склад і замены таксама вызначалі разам. Безумоўна, здаралася, што нашыя думкі не супадалі, тады я мог пакінуць апошняе слова за сабой, а дзесьці і пагаджаўся з Дзімам, тут ужо трэба было спадзявацца на інтуіцыю. Устаноўка на гульню звычайна займала не больш за 15 хвілін, часцей нават 7–8. Збіраліся мы за паўгадзіны да пачатку, але ўсё роўна хтосьці спазняўся, таму больш часу на тлумачэнне тактыкі не было. Наколькі гэта цяжка? Хай не крыўдзяцца трэнеры прафесіянальных каманд, але, улічваючы, што мы збіраліся пры гэтым адзін раз на тыдзень, мяркую, што больш складана працаваць з аматарамі (смяецца). Ты прыходзіш на гульню і не ведаеш, што ў кагосьці была, напрыклад, начная змена. Усе ж хочуць гуляць, і ніхто не прызнаецца, і ты толькі падчас гульні заўважаеш, што хтосьці ледзь перастаўляе ногі і яго трэба хутчэй мяняць.

– За «Сябар» гулялі ці гуляюць некалькі, можна сказаць, зорак, якія выступалі на прафесіянальным узроўні і супрацоўнічалі з вядомымі беларускімі трэнерамі. Ці цяжка кіраваць такімі футбалістамі?

– Не цяжка абсалютна! Субардынацыя ў камандзе заўсёды захоўвалася. Мы маглі паспрачацца, але рашэнні кіраўніцтва прымаліся ў канчатковым выніку безапеляцыйна. Не ведаю, каго вы мелі на ўвазе, але і Лёша Хадневіч, і Лёша Мазанік, і Максім Талейка, і ўсе іншыя футбалісты нармальна адносіліся, калі мне, напрыклад, прыходзілася іх мяняць. Маглі пабурчаць, але такога, каб ляпнулі дзвярыма ды пайшлі, не было – хлопцы добра выхаваны ў сваіх сем’ях, каб прылюдна высвятляць адносіны.

– Ці сталі вы больш трэнерам за мінулыя адзінаццаць год, можа, цяпер вы лепей разбіраецеся ў нейкіх тонкасцях футбола?

– Слова «трэнер» не зусім мне пасуе, бо тут атрымліваецца «тры ў адным». Але што датычыцца тактыкі, то, безумоўна, я стаў лепей разбірацца. Тыя ж Лёша Хадневіч, Лёша Мазанік, Макс Талейка, Ваня Васілёнак, Сэм Адэоіба – усе яны дзесьці дапамагалі, падказвалі. Напрыклад, два-тры гады таму мы спрабавалі тактыку 5-3-2, і нам даваў парады Талейка, бо ён гуляў па такой схеме ў Дулуба ў «Крумкачах». Калі мы перабудоўвалі расстаноўку, я таксама кансультаваўся ў нашых прафесіяналаў. Бывала, прасіў кагосьці з іх на ўстаноўках, каб растлумачылі астатнім, як, напрыклад, павінны дзейнічаць нападаючыя ці абаронцы пры абранай намі схеме. Калі ты не ведаеш чагосьці, не трэба саромецца спытаць.

shutka4

– Калі ваша схема ў гульні не працавала, вы гэта заўважалі, ці вам падказвалі?

– Дзесьці з Дзімам, дзесьці самастойна. Бывала, што пры падрыхтоўцы нейкая схема казалася ідэальнай, але ў гульні ўсё атрымлівалася не так, як мы чакалі, таму перабудоўваліся. Аднойчы, у гульні з «Юні», мы чатыры разы за матч змянілі схему ў залежнасці ад ліку – згулялі, праўда, унічыю. Зразумела, бачанне, як і калі мяняць тактыку, прыйшло не адразу, здаецца, першыя чатыры-пяць гадоў мы гулялі толькі 4-1-4-1, адштурхваючыся ад выканаўцаў. Калі ў нашым складзе з’явілася яшчэ пара добрых нападаючых, то, відавочна, мы змянілі расстаноўку, бо быў бы грэх кагосьці з іх не выкарыстоўваць. Здаралася, што схему вызначалі толькі за пару гадзін да пачатку гульні, калі нарэшце ўсе хлопцы адзначаліся ў чаце плюсікамі, хто прыедзе.

– Гульцы ў аматарскіх камандах атрымліваюць задавальненне ад таго, што выходзяць на поле. Ад чаго яго атрымлівалі вы, улічваючы, што ў вас былі толькі абавязкі, абавязкі, абавязкі?

– Ад поспехаў каманды. Не адасабляў сябе ад яе як адзін з кіраўнікоў, які клапоціцца толькі пра тое, каб была вада на лавачцы і ўсе маглі пагуляць. Калі мы перамагалі, ведаў, што ў гэтым ёсць кропелька і маёй заслугі. Хватала і адрэналіну, і станоўчых эмоцый падчас матчаў.

– «Сябар» вядомы як сямейны калектыў. Добрым прыкладам стаў падарунак Сэма Адэоіба, які ў мінулым годзе дапамог набыць форму, каб падзякаваць камандзе за тое, што яна для яго зрабіла.

– Шмат хто з былых гульцоў «Сябра» потым чымсьці дапамагаў. Звычайна гэта былі мячы. Дапамога Сэма была адной з самых істотных за ўвесь час. Яго прывёў у «Сябар» Макс Талейка, калі яны абодва былі ў «Смалявічах» (Адэоіба толькі трэніраваўся, бо як легіянер не мог гуляць у першай лізе чэмпіяната Беларусі, таму яму была патрэбна гульнявая практыка – прым. аўт.). Макс патэлефанаваў і сказаў: «Ёсць добры нігерыйскі хлопчык, паглядзіце яго». Мне і глядзець было не трэба, было дастаткова слоў Максіма. Так Сэм стаў гуляць за «Сябар». Мы і зараз падтрымліваем з ім сувязь. Ён нават імкнецца размаўляць са мной па-беларуску, і ў яго нядрэнна атрымліваецца. Але, безумоўна, ніхто не чакаў, што ён вырашыць так нам дапамагчы. Спрабаваў яшчэ пераканаць яго, казаў: «Сэм, не трэба, у цябе трое дзетак!». Але ён вельмі хацеў зрабіць штосьці для каманды, якая, пэўна, нельга сказаць, што вывела ў людзі, але ў свой час дапамагла.

– А хто прыдумаў дызайн гэтай формы?

– Тое, што ў гэтых цішотках адлюстравана гiсторыя каманды і напісаны прозвішчы ўсіх гульцоў, якія на працягу 13 год выступалі ў складзе «Сябра», гэта, здаецца, задумка Дзімы ды Сяргея Лiнскага. Сякера каля надпісу Sam’s Family (наша падзяка сям’і Сэма) – гэта такі сцёб, бо вядома, што футбалісты час ад часу клічуць адзін аднаго «сякерамі», адпаведна Сэма мы называлі на англійскі манер «Ахе» і, такім чынам, таксама вырашылі гэта адлюстраваць.

shutka5

– Ці магчыма, што вы аднойчы зноў вернецеся з трыбуны да броўкі?

– Не ведаю. Калі раптам спатрэбіцца мая дапамога, дапамагу. Але варыянта, калі вяртаюся па свайму асабістаму жаданню, не бачу.

– Колькi вольнага часу ў вас без «Сябра» цяпер будзе?

– Давайце палічым. Сама гульня, плюс гадзіна да гульні, плюс паўтары-дзве пасля. Добра, калі матч заканчваецца няпозна, інакш трэба везці дамоў хлопцаў са Стоўбцаў, бо маршрутак і цягнікоў пасля адзінаццаці вечара ўжо няма. Таму вязу іх, а потым вяртаюся ў Мінск. У негульнявыя дні час сыходзіў на прагляд навін, пошук інфармацыі ці проста думкі пра матч. Але не лічу, што гэта згублены час. У мужыка павінна быць нейкае хобі. Гэта дапамагае і ў той жа працы, і проста па жыцці. Калі каманда перамагае, гэта дае вялікі эмацыйны пад’ём, натхненне. Таму ўвесь час футбол мне толькі дапамагаў, нягледзячы на псіхалагічныя, фізічныя і матэрыяльныя выдаткi. І я хацеў бы падзякаваць кіраўнікам АЛФ, хоць у нас і здараліся спрэчкі і без мяне ім, магчыма, будзе спакайней, за тое, што ёсць такая ліга, дзе тысячы хлопцаў маюць магчымасць цікава і карысна праводзіць час!

Таксама хачу падзякаваць камандзе ўсіх гадоў склікання за тое, што дала магчымасць быць шчаслівым у футболе! Мая ўдзячнасць і бацькам, родным і блізкім нашых гульцоў за тое, што з разуменнем і падтрымкай адносіліся да захаплення і жыцця каманды! Мая ўдзячнасць калегам – кіраўнікам каманд АЛФ за тое, што дапамагалі расці ў прафесійным плане, дзяліліся сваімі думкамі і падтрымлівалі маральна! Мая ўдзячнасць суддзям і дысцыплінарнаму камітэту, якія цярпліва выслухоўвалі мае «палымяныя спічы» і пры гэтым заўсёды заставаліся карэктнымі!!! Мая падзяка Сябрам па жыцці, якія заўсёды падтрымлівалі нашу Каманду ў цяжкія часы!

Поспеха вам усiм, нізкі паклон, і беражыце сябе!!!

Наши партнеры